Рух прэзідэнта Эмманюэля Макрона «Наперад!» атрымаў абсалютную большасць месцаў у парламенце.

Па выніках другога тура парламенцкіх выбараў ліберальная кааліцыя Макрона здабыла 350 дэпутацкіх мандатаў. Правыя «Рэспубліканцы» зоймуць 130 месцаў, сацыялісты і іх саюзнікі — 34.

Антыеўрапейскі Нацыянальны фронт зойме 8 месцаў у парламенце Францыі (на выбарах 2012-га яны атрымалі два мандаты). Яго лідарка, Марына Лё Пен, паведамляе AFP, выйграла выбары ў парламент у акрузе Па-дэ-Кале.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0