Здарэнне адбылося ў нядзелю, 18 чэрвеня. Пра тое, як адбылася аварыя, «Рэгіянальнай газеце» расказала дзяўчына, што ў момант аварыі знаходзілася за рулём.

- Мы самі з Астраўца, ехалі з адпачынку з боку Маладзечна ў бок Смаргоні. Перад намі ехаў трактар з бочкай вады, за намі машына «Форд». Я паглядзела, што машына, якая рухалася ззаду нас, паварот не паказвае, таму я вырашыла абганяць трактар. І калі ўключыла паваротнік і перастроілася на сустрэчную паласу, мяне стаў абганяць «Форд». Я спужалася і паспрабавала вярнуцца ў сваю паласу, але зачапілася за трактар. Машыну перакуліла ў паветры некалькі разоў. Я была за рулем, побач сядзеў муж. Ён параніўся разбітым шклом. «Хуткая» яго адвезла ў бальніцу ў Смаргонь.

Машына рамонту не падлягае. 

«Форд» манёўр завяршыць паспеў. У машыне знаходзілася маладая сямейная пара і двое дзяцей. Яны не пацярпелі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0