У матчы Партугалія — Мексіка (2:2) на Кубку канфедэрацый, што праходзіць у Расіі, арбітр упершыню адмяніў гол пасля прагляду відэапаўтора.
Галоўны арбітр матча Нестар Пітана, паглядзеўшы відэапаўтор, прыйшоў да высновы, што партугальскі абаронца Пепе забіў гол з афсайду.
Затым у матчы Чылі — Камерун (2:0) быў адменены гол Варгаса. Ён таксама быў забіты з афсайду. Потым Варгас забіў па правілах.
Міжнародная федэрацыя футбола (ФІФА) на працягу дзесяцігоддзяў адмаўлялася ад выкарыстання відэапаўтораў для прыняцця рашэнняў арбітрамі падчас гульні.
З 2016 года «Сістэму відэадапамогі арбітрам» пачалі тэставаць на таварыскіх матчах, у нацыянальных чэмпіянатах, а таксама на клубным чэмпіянаце свету.
Але Кубак канфедэрацый стаў першым футбольным турнірам такога ўзроўню, на якім ужываецца сістэма відэапаўтораў.