president.gov.ua

president.gov.ua

План «рэінтэграцыі» Данбаса, што распрацаваны адміністрацыяй Пятра Парашэнкі, прадугледжвае спыненне «антытэрарыстычнай аперацыі» ў рэгіёне і ўвядзенне замест яе ваеннага становішча, паведамляе «Коммерсант».

Суразмоўцы выдання ў Вярхоўнай Радзе паведамілі, што дакумент можа паступіць на разгляд парламента ўжо на гэтым тыдні, калі Парашэнка будзе знаходзіцца з візітам у ЗША.

Паводле даных крыніц газеты, замест «антытэрарыстычнай аперацыі» ў прыфрантавых раёнах Данецкай і Луганскай абласцей хочуць увесці ваеннае становішча.

Гэта азначае пераход кіравання тэрыторыямі ад Службы бяспекі Украіны да войска, што «дазволіць больш аператыўна і эфектыўна ажыццяўляць абаронныя і эвакуацыйныя працы, калі ўзнікне такая неабходнасць», распавёў блізкі да адміністрацыі прэзідэнта суразмоўца газеты.

Паводле яго слоў, пад дзеянне палажэння могуць патрапіць Марыупаль, Краматорск, Славянск, Аўдзееўка і Мар'інка.

Акрамя гэтага прапануецца ўвесці шэраг «ільготаў і паслабленняў» для некаторых кантраляваных Украінай раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей і спрашчэнне парадку атрымання жыхарамі самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік пенсій. Аўтары плана таксама хочуць павялічыць з 50 да 180 кілаграмаў максімальна дапушчальную вагу грузаў, якія перавозяцца праз лінію размежавання.

14 чэрвеня Парашэнка заявіў, што па яго загадзе быў распрацаваны план рэінтэграцыі Данбаса. Паводле яго слоў, «законапраект грунтуецца на ўмовах, замацаваных у мінскіх дамоўленасцях».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?