Фота: depositphotos.com

На думку спецыялістаў, якія прымалі ўдзел у канферэнцыі па даследаваннях космасу GLEX 2017, найбольш рэальны лёс МКС — быць затопленай у Ціхім акіяне. У свой час тая ж доля спасцігла расійскую арбітальную станцыю «Мір».

Магчымай альтэрнатывай МКС некаторыя бачаць кітайскі праект «Цяньгун» («Нябесны палац»), які павінен быць цалкам уведзены ў эксплуатацыю да 2023 года. Меркаваны перыяд эксплуатацыі гэтай станцыі — 10 гадоў. Яна таксама будзе даступная для міжнароднае супольнасці.

Тым не менш шэраг экспертаў лічыць, што спісваць МКС з рахункаў пакуль рана, бо абсталяванне усё яшчэ знаходзіцца ў добрым стане. Таксама ёсць прапанова выкарыстоўваць станцыю ў якасці «перавалачнага пункта» на шляху да Марса.

Міжнародная касмічная станцыя — арбітальная станцыя, якая выкарыстоўваецца як шматмэтавы касмічны даследчы комплекс. Гэта супольны міжнародны праект 14 краін. МКС пачала сваю працу ў лістападзе 1998 года, цалкам стала гатовая для працы людзей на борце ў лістападзе 2000 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0