Трагедыя адбылася ўвечары 18 чэрвеня.
Група падлеткаў адпачывала на беразе ракі Яцель паблізу вёскі Ямнае. Затым кампанія разышлася, засталіся толькі 17-гадовы жыхар вёскі Узляжжа — выпускнік Стружскай школы — разам з дзяўчынай. Хлопец не ўмеў плаваць. Калі дзяўчына пайшла купацца, юнак таксама зайшоў у раку. Дно ў гэтым месцы ілістае і няроўнае. У нейкі момант хлопец спатыкнуўся і пайшоў пад ваду.
У 19.43 інфармацыя аб здарэнні паступіла на Столінскага выратавальную станцыю. Вадалазы-ратавальнікі, што аператыўна прыбылі на месца выкліку, прыступілі да пошуку патанулага. У 20.33 ён быў знойдзены за 5-6 м ад берага.