19.06.2017 / 11:54

Зянон Пазняк адзінагалосна пераабраны старшынёй КХП-БНФ 54

У нядзелю, 18 чэрвеня, у Мінску прайшоў XI з’езд Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ. У працы з’езда бралі ўдзел 101 дэлегат.

Мерапрыемства пачалося з хвіліны маўчання па тым сябрах арганізацыі, якія адышлі за апошнія гады, а таксама па Юліі Качук, дачцэ зэльвенскага актывіста КХП-БНФ.

Быў заслуханы даклад Зянона Пазняка «Набліжайма вольную Беларусь».

«У цяжкіх умовах акупацыйнага антыбеларускага рэжыма сябры Партыі захавалі аптымізм і веру ў перамогу, здолелі сваім прыкладам і сваімі ідэямі пераканаць значную частку нашага грамадства ў неабходнасці змагання за вольную, дэмакратычную і незалежную Беларусь — наш агульны Дом», — гаворыцца ў прэс-рэлізе партыі.

Выглядае, што яшчэ большую крытыку за ўлады зазнала так званая «псеўдаапазіцыя».

У выніку Зянон Пазняк быў адзінагаласна пераабраны старшынёй партыі. Не адбылося ратацыі і на астатніх пасадах. Юрый Беленькі застаецца выканаўцам абавязкаў старшыні ўнутры Беларусі, а Сяргей Папкоў — намеснікам старшыні.

Зянону Пазняку 73 гады. Ад 1996 года ён знаходзіцца ў эміграцыі. КХП-БНФ Пазняк бязменна ўзначальвае ад 1993 года.

Зміцер Панкавец

20
mikola ramanau / Адказаць
19.06.2017 / 11:59
Papkou mne nikoli ni padabausa. Neki *shery* kardynal....
29
mikola ramanau / Адказаць
19.06.2017 / 12:05
Zjanon Stanislavavicz! Zdarou*ja i Udaczy !
42
то!!! / Адказаць
19.06.2017 / 12:05
Вот радость-то!!! А неожиданно-то как!!!
Паказаць усе каментары/ 54 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру