Раніцай 19 чэрвеня ў Крычаўскім раёне 42-гадовы расіянін на «Фальксвагене» насмерць збіў 47-гадовага веласіпедыста. Пра гэта auto.tut.by паведаміла прадстаўнік абласной ДАІ Анастасія Дарашкова

ДТЗ адбылося каля вёсцы Зуі ў 03.20. Грамадзянін РФ ехаў па дарозе Крычаў — Орша — Лепель. У нейкі момант ён пайшоў на абгон машыны і збіў веласіпедыста, які ехаў па абочыне сустрэчнай паласы.

У выніку аварыі веласіпедыст ад атрыманых траўмаў памёр на месцы. У ДАІ адзначылі, што ровар быў абсталяваны святлоадбіўнымі элементамі.

Вядома, што кіроўца VW быў п'яны. Заведзена крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0