Беларускі спартсмен Дзмітрый Каспяровіч не трапіў у лік прызёраў спаборніцтваў у апорным скачку па спартыўнай гімнастыцы.
Наш суайчыннік у фінале паказаў 6-ы вынік, атрымаўшы за сваё выступленне 16,050 бала.
Чэмпіёнам у гэтым відзе праграмы стаў польскі гімнаст Лешак Бланік (16,537), серабро дасталося французу Тому Бюэлю, а бронза ў актыве расіяніна Антона Галацуцкава (16,475).
У фінале спаборніцтваў на кольцах золата заваяваў кітайскі спартсмен Чэнь Ібін, сярэбраны медаль у яго суайчынніка Ян Вея, а бронза ва ўкраінца Аляксандра Вараб'ёва.
У жаночым фінале на брусах перамогі дабілася яшчэ адна прадстаўніца Паднябеснай Хэ Кесінь, серабро ўзяла амерыканка Насця Люкін, а бронза ў кітаянкі Ян Ілінь.