Мінскае «Дынама» згуляе з фарэрскім «Рунавікам», а «Шахцёр» сустрэнецца з літоўскай «Судувай».

Стартавыя паядынкі першага раўнда кваліфікацыі пройдуць 29 чэрвеня, у адказ - 6 ліпеня.

У другім кваліфікацыйным раўндзе брэсцкае «Дынама» згуляе з пераможцам дуэта «Альтах» (Аўстрыя) - «Чыхура» (Грузія).

У выпадку выхаду ў другі раўнд мінскае «Дынама» сустрэнецца з камандай, якая будзе мацнейшай ў пары «Работнічкі» (Македонія) - «Трэ Пенне» (Сан-Марына), а «Шахцёр» — з пераможцам пары «Крузейдерс» (Паўночная Ірландыя ) — «Ліепая» (Латвія).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0