Аварыя адбылася каля 14.00, сутыкнуліся «Форд Ф'южн» і «Форд Фокус».

Мужчына за рулём «Форда Ф'южн» рухаўся па вуліцы Матусевіча з боку Ляшчынскага ў напрамку вуліцы Пятра Глебкі. Са слоў кіроўцы, ён ехаў на зялёны сігнал святлафора. У гэты ж момант жанчына на аўтамабілі «Форд Фокус» рухалася па вуліцы Пятра Глебкі з боку Альшэўскага ў напрамку Матусевіча. Паводле папярэдняй інфармацыі, перад ёй заглухла вучэбная машына, а пакуль жанчына аб'язджала аўтамабіль, змяніўся сігнал святлафора.

На скрыжаванні адбылося сутыкненне. У выніку аўтамабіль «Форд Ф'южн» выкінула за межы праезнай часткі, ён зачапіў апору святлафора і збіў жанчыну на тратуары.

Жанчына-кіроўца і пешаход былі шпіталізаваны з рознымі траўмамі. Кіроўца «Форда Ф'южн» не пацярпеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?