Лонданская паліцыя лічыць загінулымі ў выніку пажару ў лонданскім шматпавярховым доме Грэнфел-таўэр па меншай меры 79 чалавек. Гаворка ідзе як пра тых, чые целы ўжо знойдзеныя, так і пра тых, чые парэшткі знайсці пакуль не ўдалося, паведамляе ВВС.

У паліцыі ўдакладнілі, што за апошні час удалося знайсці яшчэ пяць цел людзей, якія лічыліся без вестак.

Следчыя перакананыя, што даныя аб загінулых яшчэ зменяцца, але сумняваюцца, што значна. Па іх словах, аперацыю па выманні цел са згарэлага будынка наўрад ці ўдасца завяршыць менш чым за некалькі тыдняў.

Пажар у 24-павярховым будынку Грэнфел-таўэр у раёне Паўночны Кенсінгтан пачаўся ў ноч на сераду. Паводле даных уладаў, да пачатку ўзгарання ў будынку маглі знаходзіцца да 600 чалавек.

Прычына ўзгарання застаецца невядомай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?