Жыхар мексіканскага горада Сан-Лукас-Ахітлан, штат Аахака, пабіўся са сваёй свіннёй і загінуў, паведамляе брытанскае выданне Metro, спасылаючыся на мексіканскую прэсу.
Ілюстрацыйнае фота
60-гадовы фермер Мігель Аная Пабла вярнуўся дадому ў стане алкагольнага ап'янення і пачаў збіваць адну са сваіх свінняў. Але жывёла збіла яго з ног, пасля чаго адкусіла мужчыне геніталіі і тры пальцы на правай руцэ.
Пацярпелага даставілі ў бальніцу ў суседнім горадзе Сан-Хуан-Баўтыста-Тустэпек. Медыкі аказалі яму першую дапамогу, але не змаглі спыніць распаўсюд інфекцыі, занесенай пры ўкусах. Праз некалькі дзён мужчына памёр.
0
0
0
0
0
0