З 5 чэрвеня ў Светлагорску адбылося каля дзесяці выпадкаў пашкоджання аўтамабіляў. Зламыснік рэжа або праколвае колы ў пакінутых каля дамоў аўто. Зафіксаваны выпадак, калі ён проста скакаў па машыне, пашкодзіўшы яе, паведамляе партал ranak.by.

«Цікава тое, што невядомы выбірае машыны, на якіх прымацаваная «георгіеўская стужка», — удакладняе оперупаўнаважаны АКВ Светлагорскага РАУС Аляксандр Пятрушкін.

Па словах оперупаўнаважанага, часцяком зламыснік выбірае цёмны час сутак. А вялікая частка выпадкаў, практычна 90%, зафіксаваныя ў Маладзёжным мікрараёне. Апошні выпадак адбыўся літаральна ўчора, 18 чэрвеня. У аўтамабілі пракалолі ўсе колы.

Міліцыя просіць грамадзян паведаміць, калі яны што ведаюць пра гэтага чалавека.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0