Амерыканскі студэнт Ота Уормбір памёр у ЗША пасля вяртання з КНДР. Пра гэта 19 чэрвеня паведамілі ягоныя сваякі.

22-гадовы хлопец быў вызвалены паўночнакарэйскімі ўладамі 13 чэрвеня. Яго эвакуіравалі з КНДР ў стане комы, у якую Уормбір трапіў вясной 2016 года. У ЗША ў яго зафіксавалі шырокую гібель клетак мозгу.

«Жудасныя катавальныя ўмовы, у якіх нашага сына ўтрымлівалі ў Паўночнай Карэі, прывялі да таго сумнага зыходу, якога мы ніяк не змаглі пазбегнуць», — заявілі бацькі Уормбіра.

Па версіі ўладаў КНДР, Уормбір захварэў на батулізм, а потым трапіў у кому, прыняўшы снатворнае. Гэта адбылося неўзабаве пасля таго, як ў 2016 годзе яго прысудзілі да 15 гадоў катаргі за крадзеж прапагандысцкага плаката ў гатэлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?