Сёньня ў Сочы сустракаюцца кіраўнікі Расеі і Беларусі. Дзьмітры Мядзьведзеў і Аляксандар Лукашэнка ў фармаце сам‑насам паразмаўляюць другі раз.
Упершыню яны сустрэліся 22 чэрвеня на тэрыторыі Брэсцкай крэпасьці. Тады абодва прэзыдэнты ўдзельнічалі ў жалобным мітынгу‑рэквіеме, прысьвечаным Дню ўсенароднай памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны.
Аглядальнікі адразу зьвярнулі ўвагу: інфармацыя аб сочынскай сустрэчы выйшла не з адміністрацыі расейскага альбо беларускага прэзыдэнтаў.
Час і месца спатканьня назваў кіраўнік расейскага ўраду Ўладзімер Пуцін.Ён жа, хаця і вельмі цьмяна, вызначыў і тэматыку размоваў: «Прэзыдэнты працягнуць перамовы па ўсім комплексе пытаньняў».