22 чэрвеня ў 10.00 новы магазін дацкай сеткі JYSK будзе гатовы прыняць наведвальнікаў па адрасе г. Мінск, пр-т Партызанскі, 182. З нагоды адкрыцця сваёй 3-й крамы ў Мінску, у гэты дзень кампанія прадаставіць 30% зніжку абсалютна на ўсе тавары!

Прычым зніжка будзе дзейнічаць не толькі ў новай краме, але і ў дзвюх іншых крамах у Мінску, а таксама ў інтэрнэт-краме JYSK.

Усё дакладна, вам не падалося: толькі 22 чэрвеня вас чакае зніжка 30% на УСЕ тавары ва ЎСІХ крамах JYSK.

Але ў дзень адкрыцця падарункі ад JYSK не сканчаюцца: 23 чэрвеня — зніжка 30% захоўваецца на ЎВЕСЬ тэкстыль, 24 чэрвеня — на ЎСЕ летнія тавары, а ў нядзелю 25 чэрвеня — на ўсе коўдры, падушкі і матрацы.

На працягу сваёй гісторыі, якая бярэ пачатак яшчэ ў 1979 годзе, кампанія JYSK заўжды ішла насустрач пакупнікам і прапаноўвала для іх самыя выгадныя цэны і шырокі асартымент.

У 1998 годзе адбылася забаўная гісторыя. Стваральніку JYSK, Ларсу Ларсену, спаўнялася 50 гадоў. І з нагоды юбілею, ва ўсіх крамах сеткі ён правёў акцыю «Тры тыпы коўдраў па 50 крон». Аднак прэса і пакупнікі ўсё як адзін ўспрынялі яе «любая коўдра па 50 крон», і навіна хутка разляцелася па ўсіх СМІ. Кампаніі не заставалася нічога, як прадаваць тавары менавіта па гэтым кошце, бо кліенты для яе ў прыярытэце.

JYSK працягвае радаваць сваіх пакупнікоў неверагоднай шчодрасцю, і 22 чэрвеня 2017 года будзьце ўпэўненыя, што зніжка ў 30% будзе распаўсюджвацца на абсалютна ЎСЕ тавары ва ЎСІХ крамах JYSK.

Гэта выдатная нагода зазірнуць на адкрыццё, тым больш, што ў JYSK адкрыўся дачны сезон. У крамах сеткі — у тым ліку ў анлайн-краме JYSK — ужо даступны летні сезонны асартымент тавараў. Стылёвая і даступная па кошце прадукцыя JYSK дазволіць стварыць ўтульную абстаноўку ў садзе, на лецішчы ці лоджыі. У асартыменце прадстаўлена самая разнастайная мэбля: плеценыя лаўкі, абедзенныя сталы і крэслы, утульныя фатэлі, шэзлонгі, павільёны, арэлі. Усяго — больш за 450 артыкулаў тавараў для летняга адпачынку і ўладкавання саду.

Натхнёны скандынаўскім дызайнам і стылем, асартымент крамы разлічаны на людзей, якія любяць абнаўляць свой інтэр'ер і ведаюць, як можна стварыць ўтульнасць у сябе дома. Прастора, прастата і адсутнасць вычварнасці — інтэр'ер у скандынаўскім стылі закліканы размяшчаць гасцей і расслабляць гаспадароў. 

Прыходзьце па ўтульнасць у новую краму JYSK!

22 чэрвеня 10.00 — 22.00. Мінск, Партызанскі праспект, 182 (гіпермаркет ProStore).

JYSK — сон і жыццё па-скандынаўску.

СП «ПРАЙМЭРИ» ТАА УНП 101132766

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0