Сталічны «Керамін» стаў уладальнікам Кубку Беларусі па хакеі. У фінальнай сустрэчы, што праходзіла ўчора на новай бабруйскай арэне, «драконы» сустракаліся зь землякамі зь «Юнацтва».

Ужо ў першым пэрыядзе каманда Андрэя Гусава зьняла ўсе пытаньні аб пераможцы дуэлі — «Керамін» забіў аж чатыры шайбы. Прычым, дзьве зь іх на рахунку нашай зоркі НХЛ Андрэя Касьціцына, які разам з братам рыхтуецца да сэзону ў складзе «Кераміна».

Але «Юнацтва» не зьбіралася здавацца. Пасьля другога пэрыяду лік стаў 3:5, а ў заключым падапечныя Міхаіла Захарава адквіталі дзьве шайбы цягам заключнай хвіліны — 5:5. Нэрвовы овэртайм усё ж прынёс перамогу леташняму чэмпіёну. Пераможная шайба на рахунку эстонца Суурсоо.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?