20.06.2017 / 18:41

На 81-м годзе жыцця памерла мадэльер Карла Фендзі

У Рыме на 81-м годзе жыцця памерла Карла Фендзі, якая да апошніх дзён займалася стратэгіяй развіцця моднага дома Fendi, заснаванага яе бацькамі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Да гэтага Карла Фендзі перанесла цяжкае захворванне. За дзень да смерці яе выпісалі з бальніцы. Да самых апошніх дзён жанчына заставалася ганаровым прэзідэнтам групы Fendi.

Карла была адной з пяці сясцёр, якія стаялі ля руля папулярнай ва ўсім свеце кампаніі. Кожная сястра выконвала сваю ўнікальную ролю. Адным з самых важных момантаў стала прызначэнне сёстрамі Карла Лагерфельда на пасаду арт-дырэктара брэнда. Ён вывеў Fendi на новы ўзровень і змяніў лагатып. І па гэты дзень вядомы дызайнер стварае рэчы для брэнда.

У 2007 годзе Карла заснавала Фонд Карлы Фендзі, асноўная мэта якога — развіццё мастацкіх традыцый у мастацтве, літаратуры, кіно, модзе.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру