Магілёвец загінуў пры дэмантажы аднаго са старых цэхаў былога Магілёўскага завода штучнага валакна, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

ААТ «Магілёўхімвалакно» заключыла дамову аб дэмантажы старых цэхаў завода штучнага валакна з індывідуальным прадпрымальнікам 1984 года нараджэння. 16 чэрвеня падчас прац ён назіраў, як працуюць спецыялісты па дэмантажы старых металаканструкцый. Нечакана адна з іх звалілася проста на мужчыну. Ад атрыманых траўмаў магілёвец памёр на месцы.

Праверку па факце гібелі чалавека праводзіць Магілёўскі міжраённы аддзел Следчага камітэта. «Прызначаная судова-медыцынская экспертыза, якая дазволіць выявіць дакладную прычыну смерці. Канфіскаваная таксама ўся неабходная дакументацыя. Яна ў дадзены момант вывучаецца следчымі», — сказала Аксана Салянюк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0