Улады ЗША дадалі ў санкцыйны спіс яшчэ 38 прозвішчаў і найменняў арганізацый, якія маюць дачыненне да дзеянняў Расіі ва Украіне. Пра гэта гаворыцца на сайце Федэральнага казначэйства Злучаных Штатаў, паведамляюць інфармагенцтвы.

«Гэтыя дзеянні захаваюць ціск на Расію для таго, каб яна шукала дыпламатычнае рашэнне. Цяперашняя адміністрацыя нацэленая на дыпламатычны працэс, які гарантуе суверэннасць Украіны. Не можа быць ніякай адмены санкцый, пакуль Расія не выканае абавязацельствы, узятыя Мінскімі пагадненнямі», — растлумачыў міністр фінансаў ЗША Стывен Мнучын.

У спісе 19 кампаній і 19 фізічных асоб. Сярод іх — прыватная ваенная кампанія «Вагнер» і кампаніі «Канкорд кейтэрынг» і «Канкорд менеджмент энд кансалтынг» — апошнія дзве арганізацыі ўключаныя ў спіс за тое, што кантраляваліся рэстаратарам Яўгенам Прыгожыным, які знаходзіцца пад санкцыямі з снежня 2016 года. Акрамя таго, пад абмежаванні патрапілі шэраг чыноўнікаў з Крыма і «ДНР-ЛНР», а таксама асобы, звязаныя з мотаклубам «Начныя ваўкі».

13 чэрвеня кангрэс раскрыў дэталі законапраекта аб новых санкцыях супраць Расіі. У выпадку яго зацвярджэння амерыканскім кампаніям і прыватным асобам будзе забаронена крэдытаваць расійскія банкі даўжэй чым на 14 дзён. У цяперашні час гэты тэрмін складае 90 дзён. Таксама прапануецца абмежаваць тэрміны фінансавання расійскіх кампаній нафтагазавага сектара. Для іх будзе ўсталяваны тэрмін крэдытавання ў 30 дзён.

Акрамя таго, на працягу 180 дзён пасля ўвядзення паправак кіраўнік Мінфіна ЗША павінен прадставіць у кангрэс даклад, які апісвае магчымыя наступствы распаўсюджвання санкцый на суверэнны доўг Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?