Віцебскім гарадскім аддзелам Следчага камітэта распачатая крымінальная справа па факце знікнення 41-гадовага Аляксандра Семенчукова, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава.

Паводле даных следства, мужчына пражываў па вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў у Віцебску. У снежні 2016 года ён выехаў у Маскву на заробкі, і да цяперашняга часу яго месцазнаходжанне не высветленае.

Прыкметы: рост 175-180 см, хударлявага целаскладу, смуглы авальны твар, бровы дугападобныя, валасы цёмна-русыя з сівізной. Асаблівых прыкмет не мае. Быў апрануты ў карычневую куртку і сінія джынсы.

Следчыя просяць грамадзян, якія валодаюць якой-небудзь інфармацыяй, не застацца абыякавымі і патэлефанаваць па тэлефонах у Віцебску (8 0212) 48-66-36, 46-22-25 альбо паведаміць у Віцебскі гарадскі аддзел Следчага камітэта (Маскоўскі прасп., дом 51а, аператыўна-дзяжурная служба).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0