На «Амкадоры» следам за МТЗ кіраўніцтва заклапацілася знешнім выглядам работнікаў. Як вынікае з даручэння генеральнага дырэктара прадпрыемства, на працу не будуць дапускацца супрацоўнікі «ў шортах, брыджах, сланцах, а таксама сукенках, якія не адпавядаюць дзелавому стылю».
Фота распараджэння ў Рэдакцыю даслаў чытач.