wtatennis.com

wtatennis.com

Экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка не змагла завяршыць першы матч пасля вяртання ў тэнісны тур, паведамляе sport.tut.by.

Сустрэча ў рамках першага кола турніру на Мальёрцы (прызавы фонд - $ 226,750 тыс.) праходзіла познім вечарам і зацягнулася. Пры ліку 4:5 у трэцяй партыі (першая і другая партыі скончыліся 6:3, 4:6) на карысць суперніцы беларускі арбітры прынялі рашэнне спыніць гульню з-за цемры.

Паядынак будзе працягнуты ў сераду.

Удзел у спаборніцтвах на Мальёрцы Азаранка разглядае як падрыхтоўку да Уімблдонскага турніру, які стартуе 3 ліпеня.

Вікторыя стала мамай 20 снежня 2016 года. У тэнісных спаборніцтвах Вікторыя не ўдзельнічала з чэрвеня мінулага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0