Беларускія баскетбалісткі на Алімпіядзе ў Пэкіне спынілі барацьбу за мэдалі на стадыі чвэрцьфіналу. Непераадольным бар’ерам сталі гаспадыні турніру — кітаянкі. Хаця яшчэ напярэдадні гульні галоўны трэнэр беларусак Анатоль Буяльскі адзначаў, што кітаянкі найбольш зручны супернік для нашых дзяўчат, каб выйсьці ў чацьвёрку мацнейшых. На справе ж выйшла зусім ня так, як нам усім хацелася б.
Зборная Кітаю ад першых хвілін пачала кантраляваць хаду матчу. Пасьля першай чвэрці перавага прадстаўніц Паднябеснай была шэсьць пунктаў, пасьля другой — трынаццаць. Цягам матчу перавага гаспадынь даходзіла да дваццаці пунктаў. У некаторыя моманты здавалася, што разгрому не пазьбегнуць.
Толькі ў трэцяй чвэрці пачалася роўная гульня. Зрэшты, кітаянкі крыху расслабіліся, бо адчулі, што перамога ад іх ужо не ўцячэ — 77:62.
Баскетбалісткі сканчваюць свой выступ на Алімпіядзе, крыху не дацягнуўшы да мэдалёў. У любым выпадку, каманда Буяльскага даказала, што бронза эўрапейскага першынства была не выпадковай. Беларускі замацаваліся ў эліце сусьветнага баскетболу.
Мэдальны залік пасьля сёньняшняга дня выглядае наступным чынам:
ЗША 25 26 27 78
Кітай 43 14 19 76
Расея 10 14 18 42
Аўстралія 11 11 12 34
Вялікабрытанія 16 9 8 33
Францыя 4 11 14 29
Германія 11 8 9 28
Карэя 8 10 6 24
Японія 8 6 8 22
Італія 6 6 7 19
Украіна 5 4 8 17
Нідэрлянды 4 5 4 13
Канада 2 6 4 12
Куба 1 5 5 11
Беларусь 1 3 7 11
Гішпанія 3 4 2 9
Румынія 4 1 3 8
Польшча 3 4 1 8
Кенія 2 4 2 8
Новая Зэляндыя 2 1 5 8
Казахстан 1 3 4 8
КНДР 2 1 3 6
Данія 2 1 3 6
Бразылія 1 0 5 6
Чэхія 2 3 0 5
Ямайка 2 3 0 5
Швайцарыя 2 0 3 5
Нарвэгія 1 2 2 5
Азэрбайджан 1 2 2 5
Славенія 1 2 2 5
Інданэзія 1 1 3 5
Вугоршчына 0 4 1 5
Армэнія 0 0 5 5
Славаччына 3 1 0 4
Зымбабвэ 1 3 0 4
Баўгарыя 1 1 2 4
Узбэкістан 0 1 3 4
Этыёпія 2 1 0 3
Грузія 2 0 1 3
Фінляндыя 1 1 1 3
Швэцыя 0 3 0 3
Турцыя 0 2 1 3
Аўстрыя 0 1 2 3
Грэцыя 0 1 2 3
Літва 0 1 2 3
Манголія 1 1 0 2
Эстонія 1 1 0 2
Аргентына 1 0 1 2
Харватыя 0 1 1 2
Альжыр 0 1 1 2
Калюмбія 0 1 1 2
Кыргызстан 0 1 1 2
Сэрбія 0 1 1 2
Тайвань 0 0 2 2
Бахрэйн 1 0 0 1
Тайлянд 1 0 0 1
Індыя 1 0 0 1
Туніс 1 0 0 1
Камэрун 1 0 0 1
Панама 1 0 0 1
Сынгапур 0 1 0 1
Чылі 0 1 0 1
Віетнам 0 1 0 1
Эквадор 0 1 0 1
Трынідад і Табага 0 1 0 1
Малайзія 0 1 0 1
Партугалія 0 1 0 1
ПАР 0 1 0 1
Таджыкістан 0 0 1 1
Мэксыка 0 0 1 1
Тога 0 0 1 1
Егіпет 0 0 1 1
Марока 0 1 1
Іран 0 0 1 1
Латвія 0 0 1 1