У 2015 годзе ў Маскве затрымалі некалькіх хлопцаў і дзяўчат, 19-25 гадоў. Пяцёра маладзёнаў жорстка забівалі людзей.

Падрабязнасці справы апісвае расійскі партал «Медуза».

Юнакі патлумачылі, што забівалі людзей, бо «чысцілі» горад ад бяздомных і п’янтосаў.

Але ахвярамі станавіліся і выпадковыя людзі.

Адной з ахвяраў была беларуска — 40-гадовая Алена Шыцік, якая прыехала зарабіць на рамонт у кватэры. Яе маці Вера Церашкова сказала «Медузе», што падчас апазнання ёй паасобку далі галаву і цела дачкі.

Жанчыну забіў 20-гадовы Павел Войтаў. Ён нанёс ёй 44 удары нажом.

«Тут я забіў бамжыху, — распавёў ён следчым на месцы забойства, побач з Цвярской-Ямской вуліцай. — Каля цеплатрасы тармазнуў яе, нанёс ёй удараў дваццаць, яна скацілася ў яму».

Месца забойства Алены. Фота - Сямён Кац, «Медуза»

Месца забойства Алены. Фота - Сямён Кац, «Медуза»

«Матыў?» — спытаў следчы. Войтаў паціснуў плячыма.

«Нянавісць», — адказаў ён праз некалькі секунд.

«Да каго?» — удакладніў следчы.

«Да бамжоў», — адказаў ён.

Войтаў удзельнічаў у 14 забойствах.

Павел Войтаў. Фота — Сямён Кац, «Медуза»

Павел Войтаў. Фота — Сямён Кац, «Медуза»

Яго паплечнікі распавялі, што ад забойстваў той атрымліваў асалоду, нават падумваў аб тэракце.

Прысуд забойцам пакуль не вынесены.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?