Краязнаўца, журналіст і каталіцкі вернік Кастусь Шыталь ехаў дадому ў Параф’янава на рэйсавым аўтобусе Докшыцы —Гарадзішча. Заўважыўшы, што ў кабіне кіроўцы вісяць вымпелы з жанчынамі ў бікіні, ён параіў зняць іх.

«Там былі такія трохвугольныя малюначкі жанчын у купальніках вельмі непрыстойнага выгляду.

На маю думку, матэрыялы непрыстойнага зместу — а гэта якраз яно — не трэба публічна размяшчаць, бо гэта бачаць і старыя, і дзеці, і ўвогуле, тое не правільна і з маральнага, і з эстэтычнага боку», — растлумачыў «Нашай Ніве» свой учынак Шыталь.

Па словах Шыталя, кіроўца спачатку аблаяў яго матам. Тады Кастусь настойліва паўтарыў заўвагу — кажа, не хацеў, каб кіроўцу пазбавілі прэміі, думаў вырашыць пытанне мірна. Але кіроўца, па словах Шыталя, у рэзкай форме параіў таму выйсці з аўтобуса. Шыталь выходзіць адмовіўся і працягваў стаяць на сваім.

Кіроўца накіраваў аўтобус разам з пасажырамі у аддзяленне міліцыі, хоць ужо і да таго ішоў па маршруце са спазненнем.

«Ён адвёз аўтобус у Докшыцкі РАУС, паскардзіўся міліцыянтам, што я «парушаў парадак і хуліганіў». Мяне высадзілі з аўтобуса. Але ў міліцыі са мной вельмі карэктна пагаварылі, апыталі пасажыраў, якія пацвердзілі, што я нічога не парушыў, пасля чаго ўсіх адпусцілі», — распавёў Кастусь Шыталь.

Цяпер Шыталь збіраецца патрабаваць ад аўтастанцыі вярнуць яму грошы за квіток, а таксама хоча напісаць скаргу на кіроўцу — «як з нагоды голых жанчын, так і з нагоды таго, што ён адхіліўся ад маршрута». 

Шыталь: Голых баб у аўтобусе павесіў той самы кіроўца, якога я некалі прымусіў зняць расійскі сцяг

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?