Пачалося ўсё з Крыса і Шэнан з Канады, а потым гэтую «моду» падхапілі і іншыя.
У гісторыях пад фота людзі ўзгадваюць вясёлыя моманты са сваіх lovestory, нехта адзначае, што скасаванне шлюбу стала для іх аблягчэннем, а нехта дзякуе партнёру за ўсё добрае. Карацей, розныя людзі — розны лёс. Прачытаць усе можна па хэштэгу #divorceselfie. На постсавецкай прасторы да яго дадаліся #развод, #развяліся і іншыя.
Паводле статыстыкі Белстата за 2016 год, на 10 вяселляў у Беларусі прыходзіцца пяць разводаў. Найбольшая доля фіксавалася на Віцебшчыне і Гомельшчыне, а найменшая — на Гродзеншчыне і Брэстчыне.
А падпісацца на інстаграм Нашай Нівы можна тут.