«Арт-сядзіба» ладзіць моладзевы летнік «Беларусам быць годна». Летнік будзе праходзіць 27-30 ліпеня непадалёк ад Мінска. Запрашаецца моладзь ад 18 да 25 гадоў. Удзел бясплатны.

Летнік «Беларусам быць годна» ўнікальны сваёй праграмай. Гэта не проста сухія лекцыі і традыцыйныя майстар-класы. Праграма летніка насычаная інтэрактывамі, гульнямі, а таксама культурнымі размовамі і выступамі.

Мадэратары — каманда «Арт-сядзібы» — культурніцкія дзеячы, аўтары паспяховых праектаў і проста людзі, якія натхняюць.

Мы імкнёмся сабраць разам актыўных людзей, якія захапляюцца беларускай культурай, мастацтвам і актыўныя ў сваёй грамадскай дзейнасці. 

У выніку летніка мы гарантуем, што вы знойдзеце новых прыяцеляў, а таксама станеце рухавіком беларускай культуры.

Пражыванне ў намётах і харчаванне забяспечваецца самімі ўдзельнікамі.

Чакаем вашыя заяўкі да 1 ліпеня:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0