21.06.2017 / 20:14

Гайдукевічы перадумалі: ЛДП здымае з парадку дня пытанне пра бчб-сцяг 57

На мінулым тыдні для многіх нечаканасцю стала заява Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі аб тым, што яны будуць дабівацца надання бел-чырвона-беламу сцягу статусу культурна-гістарычнай спадчыны.

У шматлікіх інтэрв’ю гэта пацвердзілі і кіраўнік ЛДП Сяргей Гайдукевіч і ягоны намеснік Алег Гайдукевіч.

Аднак 21 чэрвеня партыя нечакана «перадумала».

«Мы здымаем з парадку дня нядаўнюю заяву партыі пра сімволіку! У сваёй заяве мы рабілі акцэнт на культурна-гістарычных пытаннях, але яго адразу ж палітызавалі, а гэта краіне не трэба, у нас хапае праблем і выклікаў, таму гэта не актуальна і не прынясе згоды ў грамадства! Займацца гэтымі пытаннямі павінны гісторыкі, культурныя дзеячы, а не палітыкі, для многіх гэта вельмі балючая тэма, звязаная з памяццю аб Вялікай айчыннай вайне.

Па-другое, партыю паспрабавалі выкарыстаць у сваіх мэтах радыкальныя палітычныя сілы, а для нас гэта непрымальна! Але мы працягнем выступаць за тое, каб аб'яднаць усё найлепшае, што было ў дарэвалюцыйнай Беларусі, БССР і цяперашняй незалежнай Беларусі! Мы перакананыя, што Беларусь — гэта не толькі БССР, але і ўся наша гісторыя ад ВКЛ да сучаснай Беларусі! Мы працягнем падтрымліваць усё, што звязана з умацаваннем незалежнасці, суверэнітэту і слаўнай гісторыі нашай краіны!» — напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку намеснік старшыні ЛДП Алег Гайдукевіч.

Зміцер Панкавец

1
Віктар Малочка / Адказаць
21.06.2017 / 20:24
Спадар палкоўнік! Вы ж разбярыцеся самі,чаго ж Вы хацелі і хочаце? А то у Вас,як у кіно "Не можа быць" - "Ды яны самі не ведаюць чаго хочуць!"Калі па праўдзе,то пасля заявы аб БЧБ сцягу і "ПАГОНІ" нешта да Вас было з'явілася ,але тут жа і знікла...
1
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-тур / Адказаць
21.06.2017 / 20:26
Вата , яна я акая вата
75
баратос / Адказаць
21.06.2017 / 20:29
ну што? малайцы змагары. спугнулі добрую ініцыятыву.
Паказаць усе каментары/ 57 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру