Мінскі аквапарк «Лебядзіны» падзяліўся вясёлым відэа. На ім двое дарослых людзей у адных майтках бадзёра збягаюць з тэрыторыі.

Высветлілася, што хлопцаў было трое. Яны «насядзелі» ў аквапарку на 520 рублёў — і вырашылі не расплочвацца. У выніку адзін з іх пераапрануўся і чакаў сяброў у машыне. Сябры ў сваю чаргу і зладзілі забег, распавялі ў «Лебядзіным» падрабязнасці парталу Onliner.

Праўда, на наступны дзень «бегуны» знайшліся і паабяцалі, што аддадуць грошы. Вырашылі, што абыдуцца без міліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0