20 жніўня а 20‑й гадзіне на сталічным стадыёне «Дынама» пройдзе таварыскі матч між зборнымі Беларусі й Аргентыны.

Чакаецца, што пахвалець за сваю каманду прыйдуць каля 40 тысяч менчукоў.

Пропуск гледачоў будзе пільным і пачнецца а 18‑й. Менавіта да гэтага часу, а не за паўгадзіны да пачатку, сталічныя праваахоўнікі й раяць прыходзіць аматарам футболу. Бо інакш ля ўсіх чатырох уваходаў вырастуць чэргі.

На стадыён ня пусьцяць заўзятараў нападпітку. Зрэшты, пранесьці на трыбуны не атрымаецца ніякага пітва, якога б мацунку і ў якой бы тары яно не было. Спаталіць смагу пры патрэбе можна будзе ў спэцыяльных крамках на тэрыторыі стадыёну.

Аўтамабілістам жа ў дзень гульні ня лішне перакваліфікавацца ў пешаходаў, каб у пошуках парковачнага месца не спазьніцца на самае цікавае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?