Сенатарка з Аўстраліі Ларыса Уотэрс, якая ў маі ўпершыню ў гісторыі пакарміла дзіця грудзьмі на пасяджэнні парламента, у чацвер зрабіла яшчэ адзін крок у барацьбе за правы маладых маці. Яна выступіла перад калегамі, не выпускаючы дачку з рук, піша Tut.by.

Жанчына можа быць і маці, і палітыкам адначасова. І аўстралійка Ларыса Уотэрс яшчэ раз гэта даказала. Проста ў зале федэральнага парламента. Сенатар ад партыі зялёных унесла на абмеркаванне прапанову па барацьбе з хваробай «чорных лёгкіх», не выпускаючы з рук сваю трохмесячную дачку. Уотэрс працягвала карміць дзяўчынку і падчас выступу, і падчас галасавання.

У маі сенатарка стала першай жанчынай у аўстралійскім парламенце, якая адважылася прыкласці дзіця да грудзей проста ў зале. Менавіта 40-гадовая маці дваіх дзяцей Уотэрс была ініцыятарам змены правілаў, якія забараняюць жанчынам карміць падчас пасяджэнняў. Яна ўпэўненая, што ў палітыцы павінна быць больш бацькоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0