На пачатку лета некаторыя пагоркі, узлескі і пусткі, якія ў іншы час нічым асаблівым не вылучаюцца, раптоўна ператвараюцца ў блакітна-фіялетавы цуд. Расквітае лубін. У сацсетках жартуюць: навошта нам той Праванс, калі ў нас ёсць свая, не менш прыгожая «лаванда»?..