23.06.2017 / 14:56

Мінскае «Дынама» абвясціла пра скасаванне кантракту з галоўным трэнерам 7

Хакейны клуб «Дынама-Мінск» абвясціў пра скасаванне кантракту з галоўным трэнерам Крэйгам Вудкрафтам паводле пагаднення бакоў.

«У пэўнай ступені рашэнне Крэйга стала для нас нечаканасцю, таму зараз мы знаходзімся ў актыўным пошуку спецыяліста, які стане галоўным трэнерам каманды ў новым сезоне», - заявіў генеральны дырэктар ХК «Дынама-Мінск» Анатоль Курылец.

Пад кіраўніцтвам Крэйга Вудкрафта «Дынама» заняло пятае месца ў Заходняй канферэнцыі КХЛ, набраўшы рэкордную для сябе колькасць ачкоў. У першым раўндзе плэй-оф мінчане саступілі «Лакаматыву» - 1:4.

Нагадаем, раней з'явілася інфармацыі аб тым, што Вудкрафт можа ўзначаліць швейцарскі клуб «Жэнева-Сервет».

2
хвалера / Адказаць
23.06.2017 / 15:58
Навошта нам тая Калгасная Ліга ўвогуле? Не расейскай камандзе там няма чаго рабіць. Адное судзейства ГАНЬБА! Цырк адным словам а не хакей. Пра грошу ў бездань нават зайкацца не хачу. ПС сам актыўны хакейны заўзятар
0
Самый умный / Адказаць
23.06.2017 / 15:59
Динамо, такое динамо
0
алекс / Адказаць
23.06.2017 / 16:00
Не слежу особо за Динамо, но судя по новостям которые периодически попадаются на глаза, складывается ощущение что всё у них как-то не очень хорошо....
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру