Reuters.com
Заснавальнік Telegram Павел Дураў адказаў на пагрозы Раскамнагляда блакаваць працу месенджара ў Расіі, пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ва «Укантакце».
«Парадаксальна, што на парадку дня ў Расіі няма блакавання кантраляваных ЗША WhatsApp або Facebook Messenger, але актыўна абмяркоўваецца блакіроўка нейтральнага ў адносінах да Расіі Telegram», — напісаў Дураў.
Паводле яго слоў, як толькі Telegram блакуецца, перапіска расійскіх чыноўнікаў, іх зносіны з сябрамі і сваякамі і іншыя адчувальныя звесткі праз WhatsApp / Viber пяройдуць у падкантрольныя Амерыцы аблокі Apple iCloud / Google Drive.
«Які ў гэтым сэнс з пункту гледжання нацыянальнай бяспекі Расіі? З боку выглядае як нейкі сабатаж дзяржаўных інтарэсаў», — заявіў ён.
0
0
0
0
0
0