У Магілёве невядома хто пашкодзіў скульптуру Маленькага прынца, паведамляе карэспандэнт радыё «Свабода». Бронзавую скульптуру 1,4 м увышкі мелі ўрачыста адкрыць у Камсамольскім скверы на Дзень горада 28 чэрвеня, але яна не прастаяла і дня.
Магчыма, нехта цяжкі хацеў сфатаграфавацца на ёй дый паламаў.
Зараз выяву павязуць рамантаваць у сталіцу.
Аўтар скульптуры Андрэй Вераб'ёў вельмі засмучаны.