Ostrogorski.academy — гэта адрас сайта новага беларускага адукацыйнага праекта. Яго стварыў беларускі аналітычны Цэнтр Астрагорскага.

Заснаваў Цэнтр Астрагорскага юрыст, ураджэнец Баранавіч і выпускнік Гарварда і выкладчык лонданскіх універсітэтаў Яраслаў Крывой. Дырэктар па развіцці ў цэнтры — ураджэнец Салігорска і дактарант Варшаўскага ўніверсітэта Рыгор Астапеня.

Акадэмія Астрагорскага — гэта некамерцыйны асветніцкі праект, прататып магчымага беларускага анлайн-універсітэта, у аснове якога цыклы відэалекцый. Іх чытаюць беларускія эксперты з Беларусі і замежжа. У задуме, да лекцый дадаюцца графічныя ілюстрацыі, транскрыпты, электронныя кнігі, падкасты і спасылкі на дадатковыя крыніцы інфармацыі.

Варта адзначыць, што над ідэяй стварэння анлайн-універсітэта паралельна працуе група навукоўцаў на чале з Аляксандрам Мілінкевічам. У задуме Мілінкевіча, дзейнасць мае пачацца з курсаў паслядыпломнай адукацыі ў супрацы з польскімі ўніверсітэтамі, якія будуць прымаць экзамены і выдаваць сертыфікаты аб сканчэнні курсаў.

Вось прома-ролік Ostrogorski.academy:

А вось прыклады лекцый. Алесь Краўцэвіч пра тое, як паўстала Вялікае Княства Літоўскае:

І на эканамічную тэматыку:

Што вы думаеце пра такія праекты? Ці запатрабаваныя яны? Як яны мусілі б рэалізоўвацца?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?