На саміце ў Брусэлі кіраўнікі еўрапейскіх краін падтрымалі ініцыятыву Францыі і Германіі па распрацоўцы супольнай абароннай палітыкі. Прынялі рашэнне, што схема такой палітыкі мае быць акрэсленая цягам трох месяцаў.

Францыя і Германія збіраюцца пайсці ў інтэграцыі Узброеных сілаў нават далей, паведамляе EUObserver.

Эманюэль Макрон назваў гэты крок гістарычным, а канцлерка Нямеччыны Ангела Меркель заявіла, што новыя структуры будуць дапаўняць НАТА.

З краін ЕС устрымаюцца ад удзелу ў новай ініцыятыве Ірландыя — якая трымаецца нейтралітэту, а таксама Данія, што традыцыйна не ўдзельнічае ў еўрапраектах палітычнага і бяспекавага плана.

Як мяркуецца, планы будуць датычыць інтэграцыі вайскова-прамысловага комплексу, аб'ядання намаганняў у сферы распрацоўкі новых тэхналогій узбраенняў і стварэння інтэграваных кантынгентаў для выканання задач за межамі Еўрасаюза.

Варта адзначыць, што рэакцыяй на Брэксіт стала рэзкае ўзмацненне праеўрапейскіх настрояў ва ўсіх астатніх краінах Еўрасаюза. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?