EPA

EPA

Каб выйсці ў паўфінал футбольнага Кубка канфедэрацый, Расіі трэба было сёння перамагчы Мексіку. Нашы партнёры па Мытным саюзе першымі забілі гол, але мексіканцы забілі два (2:1) і крочаць у паўфінал.

У іншым матчы дня Партугалія разграміла Новую Зеландыю — 4:0

Партугалія — 7, Мексіка — 7, Расія — 3, Новая Зеландыя — 0.

У нядзелю згуляюць каманды групы В: Германія згуляе з Камерунам, а Чылі з Аўстраліяй. Матчы пачнуцца таксама а 18-й.

Чылі — 4, Германія — 4, Аўстралія — 1, Камерун — 1.

***

Кубак канфедэрацый — турнір, які праводзіцца з 1997 года за год да чэмпіянату свету па футболе. Удзел у ім бяруць дзейныя пераможцы кантынентаў (Партугалія, Чылі, Мексіка, Аўстралія — пераможца чэмпіянату Азіі, Камерун, Новая Зеландыя), чэмпіён свету (Германія) і краіна-гаспадар будучага ЧС (Расія).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0