Уладзімір Макей з кіраўніком прадстаўніцтва ЕС Андрэа Віктарын

Уладзімір Макей з кіраўніком прадстаўніцтва ЕС Андрэа Віктарын

25 чэрвеня напярэдадні Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь па запрашэнні міністра замежных спраў Уладзіміра Макея кіраўнікі дыпламатычных місій, акрэдытаваных у краіне, разам з сем'ямі прынялі ўдзел у свяце «Дзень беларускай вышыванкі», паведамляе прэс-служба беларускага замежнапалітычнага ведамства.

У сваім выступе У.Макей падкрэсліў важнасць правядзення такіх мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне і папулярызацыю беларускай самаідэнтычнасці.

У. Макей разам з жонкай

У. Макей разам з жонкай

«Добра, што сёння мы маем магчымасць вярнуцца да гісторыі, вярнуцца да нашых каранёў, — сказаў міністр. — Я лічу, што наша сённяшняя сустрэча — гэта таксама ваш уклад у развіццё беларускай ідэнтычнасці, у развіццё беларускай дзяржавы».

Міністр адзначыў, што характэрныя рысы нацыянальнага характару беларусаў — міралюбнасць і неканфліктнасць — праяўляюцца і ў нацыянальных арнаментах нашай краіны, якія па сваёй сутнасці накіраваны выключна на мір і стварэнне.

Фота МЗС

Фота МЗС

У.Макей звярнуў увагу прысутных, што нашы арнаменты аб'ядноўваюць беларусаў з іншымі славянскімі народамі. «Сёння прагучала яшчэ адна ідэя: правесці мерапрыемства, на якое ўсе прыйдуць у сваіх нацыянальных кашулях, у сваёй нацыянальнай вопратцы», — прапанаваў міністр.

Кіраўнік замежнапалітычнага ведамства Беларусі таксама выказаў надзею, што традыцыя, якая была закладзена сёння, будзе і далей захоўвацца і развівацца.

Павераны ў справах ЗША Роберт Райлі з дзецьмі

Павераны ў справах ЗША Роберт Райлі з дзецьмі

Увазе ўдзельнікаў таксама была прадстаўлена дэманстрацыя вырабаў з лёну з фондаў «Беларускіх мастацкіх промыслаў» і прыватных калекцый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?