Так выглядаюць разьведчыкі.

Так выглядаюць разьведчыкі.

На 102-м годзе жыцьця памёр савецкі разьведчык-нелегал Міхаіл Мукасей. Ён быў родам зь вёскі Замосьце пад Слуцкам, а якія заданьні ён выконваў за мяжой, — дагэтуль невядома.

Пра ягоную сьмерць паведаміў кіраўнік прэс-бюро Службы замежнай разьведкі Расіі Сяргей Іваноў.

Міхаіл Мукасей нарадзіўся ў 1907 годзе. Юнаком выехаў у Пецярбург, пайшоў працаваць там рабочым. Імаверна, адначасова пачаў працаваць на ГПУ-НКВД. Працаваў у вайсковай выведцы з 1937 гаду. У 1939—1943 гадах — у ЗША як віцэ-консул у Лос-Анджэлесе, дзе зьбіраў інфармацыю ад галівудзкіх зорак — яны ахвотна балбаталі на раўтах, тым часам зь імі ахвотна сакрэтнічалі высокія асобы зь дзяржаўнай адміністрацыі.

З 1947 году Мукасей і ягоная жонка працавалі пад выглядам нелегалаў у розных краінах сьвету.
Сваіх дзяцей яны пакінулі ў Маскве і прыяжджалі да іх толькі раз на год, на месяц. Вядома, што жонка спачатку мела легенду, што яна полька, дачка настаўніка Закону Божага з Варшавы, якая вырасла ў Чэхіі. Дзеля гэтага яна вывучыла польскую і чэскую мовы і культуры. Вядома, што яны працавалі ў Заходняй Эўропе, у прыватнасьці, Швайцарыі, пасьля ў ЗША, а ў 1967—1968 гадах — у Ізраілі. Габрэйскія карані Мукасея тое палягчалі. Канчаткова вярнуліся ў Савецкі Саюз разьведчыкі толькі ў 1977 годзе, пасьля чаго займаліся выхаваньнем маладых шпіёнаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?