Фота Ірыны Арахоўскай.

Фота Ірыны Арахоўскай.

З 1 ліпеня на тэрыторыю краін ЕАЭС (Беларусь, Расія, Арменія, Казахстан, Кыргызстан) адзін чалавек зможа правозіць не больш за 5 кг гародніны і садавіны, а таксама да трох букетаў кветак (да 45 сцяблін). 

Пад норму падпадаюць таксама арэхі, бабовыя, ягады, грыбы.

Калі аб'ёмы перавышаныя, патрэбны фітасанітарны сертыфікат.

Нормы дзейнічаюць для разавага перасячэння мяжы. Гэта значыць, завезці 5 кг гародніны ці садавіны можна раз на тыдзень.

Варта нагадаць, што ранейшыя абмежаванні на ўвоз прадуктаў ніхто не адмяняў. Калі вы былі за мяжой часцей чым раз на тры месяцы, то па нормах можаце завезці не больш за 10 кг прадуктаў. Калі вы перасякалі мяжу часцей чым раз на тыдзень, то норма па прадуктах — 5 кг, у тым ліку толькі 1 літр спіртнога. За ўсё, што звыш гэтай нормы, прыйдзецца сплаціць мыта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?