Сведкам па крымінальных справах дадуць права на адваката. Да гэтага яны маглі прыводзіць з сабой у суд толькі законных прадстаўнікоў. Сёння дэпутаты прагаласавалі за законапраект у першым чытанні. Як чакаецца, норма стане дадатковай абаронай для ўсіх удзельнікаў працэсу.

На гэты прабел у заканадаўстве звярнуў увагу Канстытуцыйны суд. На думку юрыстаў, паказанні сведак служаць важнай крыніцай доказаў. У той жа час невыкананне імі норм заканадаўства, памылкі ў сведчаннях могуць для іх саміх пацягнуць крымінальную адказнасць.

- Следчыя органы, якія будуць весці справу, у прысутнасці адваката не змогуць аказваць маральнае ці іншае ўздзеянне на сведак. Такім чынам, знізіцца верагоднасць, калі сведка можа даць паказанні, якія не будуць адпавядаць рэчаіснасці ў сілу суб'ектыўных прычын, - сказаў міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі, прадстаўляючы законапраект.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?