У Польшчы знікла 41-гадовая жыхарка Брэста Анжаліка Замковец (Навіцкая), паведамляе пошукава-выратавальны атрад «Анёл Брэст».
vk.com/angel_search_brest
Жанчына знаходзілася горадзе Паслэнк (Pasłęk) на поўначы Польшчы, адкуль 21 чэрвеня накіравалася аўтобусам у Варшаву на аўтавакзал «Заходні» для перасадкі на аўтобус да Брэста.
У той жа дзень каля 13.30 яна патэлефанавала родным і паведаміла, што спазнілася на аўтобус. Да цяперашняга часу пра яе месцазнаходжанне нічога не вядома.
0
0
0
0
0
0