Швед Ёхан Густафсан, якога тэрарыстычная групоўка «Аль-Каіда» трымала ў палоне з 2011 года, вызвалены. Пра гэта паведаміў шведскі ўрад. Густафсана адправілі на самалёце ў Швецыю, піша ВВС.

AFP

AFP

Мясцовыя СМІ са спасылкай на міністра замежных спраў Швецыі Маргот Вальстрэм паведамілі, што Густафсан знаходзіцца ў добрым настроі.

Па словах міністра, вызваленне Густафсана стала магчымым дзякуючы «сур'ёзным намаганням» і супрацоўніцтву паміж шведскім міністэрствам замежных спраў, паліцыяй і ўладамі іншых дзяржаў. Вальстрэм не ўдакладніла, аб якіх менавіта краінах ідзе гаворка і ў чым заключалася іх роля.

У 2011 годзе 42-гадовага Густафсана разам з паўднёваафрыканцам і галандцам захапілі ў палон на тэрыторыі Малі чальцы групоўкі «Аль-Каіда ісламскага Магрыба». Аднаго з палонных выпадкова знайшлі і выратавалі ў 2015 годзе падчас рэйду на поўначы краіны, двое іншых засталіся ў палоне.

У Малі ў 2012 годзе пачалася грамадзянская вайна. А ў 2013 годзе ў краіну ўвялі французскія войскі, якім удалося дасягнуць зменных поспехаў і адваяваць у мяцежнікаў раней захопленыя гарады. Тым не менш, набегі джыхадзістаў перыядычна здараюцца да гэтага часу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?