27.06.2017 / 13:33

Палата прадстаўнікоў пакінула ў сіле прысуд беларускай мове на ўпакоўках прадукцыі 78

Законапраект «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь» Аб абароне правоў спажыўцоў», які прынялі ў парламенце ў першым чытанні, пакінуў норму, згодна з якой вытворца можа выбіраць, на якой мове ўказваць інфармацыю аб тавары або паслузе: беларускай ці рускай, паведамляе партал pravo.by.

Як патлумачыла член Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы і будаўніцтву Наталля Жыбуль, пры падрыхтоўцы законапраекта дэпутаты кіраваліся пазіцыяй тых беларускіх вытворцаў, якія сцвярджаюць: заканадаўча замацаванае патрабаванне ўказваць інфармацыю аб таварах, паслугах і на беларускай, і на рускай мовах пацягне істотнае падаражэнне гэтых тавараў і паслуг.

Пытанне аб другой дзяржаўнай мове на ўпакоўцы бурна абмяркоўвалася ў парламенце. За студзень у Палату прадстаўнікоў прыйшло больш за 200 зваротаў, ва ўсіх адно патрабаванне — абавязаць вытворцаў пісаць інфармацыю на пакаванні на рускай і беларускай мовах.

Аднак бізнэс выступіў за тое, каб не мяняць існуючую норму.

— У гэтым слоіку кошт упаковачных матэрыялаў складае 40%, — прыводзіў у прыклад дзіцячае харчаванне першы намеснік старшыні канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Ігар Шустаў. - І што важна, тут склад павінен быць чытэльны. Для мамы важна, чым карміць дзіця. Са спартовым харчаваннем, харчаваннем для дыябетыкаў, для цяжарных жанчын тая ж гісторыя. Чыста тэхнічна (я люблю мову) нельга будзе вырабіць гэта харчаванне з інфармацыяй на дзвюх мовах. Гэта будзе нечытэльна.

У рэальнасці гэта будзе азначаць, што беларуская мова будзе непрысутная на большасці ўпаковак, бо стандарты Мытнага саюза патрабуюць абавязковай наяўнасці рускай мовы. У той жа час, у адрозненне ад Казахстана, нацыянальнае заканадаўства не рэгламентуе наяўнасці беларускай мовы на ўпакоўцы. У выніку беларускія вытворцы знаходзяць месца для казахскіх, украінскіх надпісаў, але не знаходзяць для беларускіх.

2
Беларус / Адказаць
27.06.2017 / 13:17
Гэта закон абароны спажыўцоў ці закон абароны вытворцаў ад спажыўцоў?Ганьба такім парлямэнтаром!Ганьба такім "слугам" народу!
1
Вадзім / Адказаць
27.06.2017 / 13:18
Ну так. Казахаў жа ў беларусі жыве болей чым беларусаў. Таму па-казахску пісаць абавязкова трэба.
3
Матвей Денисов / Адказаць
27.06.2017 / 13:23
О каком равенстве языков идёт речь?!
Паказаць усе каментары/ 78 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру