Стала вядома, колькі атрымалі ўдзельнікі рэканструкцыі «Партызанскага парада», які прайшоў 24 чэрвеня ў Мінску.

Тады студэнты, апранутыя адпаведна 1940-м гадам, прайшліся па вуліцы Камсамольскай. Задума БРСМ была такая — зрабіць рэканструкцыю легендарнага партызанскага парада 1944 года ў Мінску.

У шэсці прымалі ўдзел 7 атрадаў, у кожным па 20-30 чалавек, і, як стала вядома «Нашай Ніве», некаторым з іх заплацілі.

Колькі?

Там былі студэнты, ліцэісты, пэтэвэшнікі: самымі высокааплатнымі сталі студэнты, якія яшчэ і паказвалі нейкі творчы нумар — ім заплацілі 60 рублёў. Ліцэістам менш, пэтэвэшнікі прайшліся за адпрацоўкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?