Дух мінскіх вуліц.

Дух мінскіх вуліц.

Аўтары праекта хочуць сабраць не менш за тысячу лакальных баек ці партрэтаў тыповага жыхара мінскіх раёнаў.

Шабаны

Шабаны.

Шабаны.

Адзіны працуючы ліхтар у Заводскім раёне горада выратаваў больш людзей, чым уся міліцыя горада агулам. Воля

Пра існаванне міліцыі ў Шабанах можна здагадацца, толькі ўбачыўшы іх пастарунак. Калі вы ўбачылі міліцыянта на вуліцы, то хутчэй за ўсё адбылася нейкая разня ці іншая дзіч. Вадас

Вось усе кажуць, што Шабаны — самы стромны раён. Але няпраўда ўсё гэта. Вось нядаўна быў там: нічо так, новая куртка і мабільны. Біб

У Шабанах няма п’яных людзей, таму што ўсе бухаюць на іншых раёнах. Вадас

Не пі з-пад крану — казлянятам зробішся. Алена Я

Чыжоўка

— Я з Чыжоўкі.

— Аёй, чаго ж пагражаць адразу?

Арцём

У кінатэатры «Дружба» паказваюць толькі адзін фільм — «Апакаліпсіс сёння». Аляксей

— Зламаў руку ў двух месцах…

— Ого! Дзе?

— У Чыжоўцы і Серабранцы.

Сюзана

Кожны жыхар Чыжоўкі мае права пакінуць сохнуць на вуліцы свежавымыты дыван. Вось толькі лепш не адыходзіць ад яго на пакурыць, інакш не будзе больш у вас дывана. Вольга

Хочаш культурна адпачыць вечарком у пятніцу, але надвор’е не вельмі, альтанка, абматаная плёнкай супраць любога знешняга ўздзеяння, чакае цябе! Снежань

Лошыца

Лошыца.

Лошыца.

У Лошыцы-2 існуе легенда, што недзе побач ёсць парк. Візі

Кожную раніцу зможаш прачынацца пад «ржанне» коней пад вокнамі! Ампер

Калі бачыце, як насупраць «Гіпа» пасуцца коні, значыць, вы амаль дасягнулі 37-й паліклінікі. Дар’я

Можна даехаць да працы на электрычцы. Ну альбо перадумаць і адразу на лецішча. Арына

У Лошыцы нават галубы не смецяць — іх няма. Арына

Камароўка

Летам будзьце ўважлівымі, не будзіце ў дварах камароўскіх грузчыкаў. Яны проста вельмі стаміліся. Jkbandit

Камары — дай па манетцы ўсім папрашайкам і станавіся з краю наступным. Shatenka

Калі ідзяце па плошчы перад Камароўкай, сыпце семачкамі і будзеце птушыным уладаром. Мікіта Лагавы

19-ы або «Дзевятнарык» — галоўны аўтобус, які ездзіць міма Камароўкі. І так, ён ніколі не бывае з гармонікам. Ні-ко-лі. Так што набярыся цярпення, калі будзеш ехаць на ім у гадзіну-пік. Эні

Жыхары Камароўкі паблажліва ўсміхаюцца, калі чуюць пра тусовачную вуліцу недзе па-за Манеткай. Аляксей Візі

Дух мінскіх вуліц.

Дух мінскіх вуліц.

Новая Баравая

Не апускайся да Генадзя. Заставайся чалавекам! С. І.

Кожны мае права быць Генадзем. І гэта нармальна. Ягор

Калі не ведаеш, хто такі Генадзь, лепш нават не прыходзіць. Юля

Зялёны Луг

У нас на Зялёным Лузе нават бамжы і алкашы лямпавыя [для тых, хто не ў тэме, — «мілыя» — НН]. А бліжэй да трамвайных шляхоў увогуле самыя далікатныя людзі ў свеце. Арцём

Для тых, хто жыве ў панэльцы. Калі ноччу не чуеш храп суседа, схадзі і правер, ці не памёр. Максім

Ты асаблівы! Для прадавачкі з «Еўраопта», калі сярод тваіх пакупак няма півасіка. Максім

У сонечнае надвор’е прынята лічыць парашутыстаў. Аляксей

Царква ёсць прыгожая, велічная такая. Але ў яе цябе, канечне ж, не пусцяць. Максім

Калі будзеш лазіць па грыбках на Цне без пярцовага балончыка, будзь гатовы быць збітым гопнікамі. Аляксей

Дух мінскіх вуліц.

Дух мінскіх вуліц.

Каменная Горка

У Каменнай Горцы асноўны від транспарту — дзіцячы вазок. Ігр

Каменная Горка пахне хлоркай. Кірыл

Вы ніколі не забудзеце гэтую гарманічную сумесь пахаў, бо толькі на Каменцы можна адчуць КФС, «Бургер Кінг», «Тэхас Чыкен», а таксама пах Ждановічаў, гною і сметніцы, што гарыць на прыпынку. Павел

У Каменнай Горцы ўсе павінны падпарадкоўвацца школьнікам у кароне з «Бургер Кінга». Аляксей

Пасля ранішняга прарыву ў метро абавязкова выпі кубачак кавы і ўпэўніся, што ты яшчэ жывы. Наталля

Ангарская

Ангарская.

Ангарская.

Ты мусіш быць альбо хуткі, альбо чоткі. Андрэй

Паўночны пасёлак. Калі ты жывеш на Паўночным, то ведаеш, што ўсе, хто стварыў раёну дурную рэпутацыю, альбо сядзяць, альбо адсядзелі, альбо памерлі. Вольга

Увага гасцям Заводскага раёна! Калі вы ідзяце па тратуары і сустракаеце на шляху ляжачага чалавека, просьба яго абысці і не турбаваць. У яго ўчора быў цяжкі дзень. Аркадзь

Так, усе тралейбусы едуць да метро. Так, і гэты таксама. І той. Сядайце на любы. Калі ласка. Вадзім

Ты ведаеш, што Паўночны пасёлак насамрэч знаходзіцца на паўднёвым усходзе Мінска. І што гэта ўвогуле ў межах МКАДу. Вольга

Курасоўшчына

Жыць па суседстве з аўтарытэтам 90-х — норма! Настасся

Вось так жывеш у Курасоўшчыне і кожную зіму не можаш вызначыцца, хто круцей: лыжнік ці снаўбардыст. Кацярына

Калі чуеш гучны гул у небе, не паднімай галавы. Гэта чарговы ІЛ ляціць на Мачулішчы. Вадзім

Пры жаданні пешкі пашпацыраваць у суседнія раёны неабходныя выдатныя навыкі пераадолення агароджаў і перабягання чыгуначных шляхоў. Чалавек

У Курасоўшчыне перш чым перабегчы дарогу на чырвонае святло, важна перахрысціцца перад царквой. (Дачакайцеся зялёнага, калі ласка). Каця

З насмаркам у Курасоўшчыне жыць лягчэй. Lizzy

Дух мінскіх вуліц.

Дух мінскіх вуліц.

* * *

Праект ініцыявала Новая Баравая, жыхары раёна вырашылі стварыць уласную канстытуцыю — правілы жыцця для мясцовых. Канстытуцыю апублікуюць у выглядзе арт-аб’екта на цэнтральнай плошчы раёна. Арганізатары спадзяюцца, ён стане мясцовай славутасцю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?