22 чэрвеня суд Маскоўскага раёна Мінска прысудзіў 27-гадовага мужчыну да года папраўчых работ. Восенню мінулага года ён выпадкова штурхнуў у метро пенсіянера, і той атрымаў пералом шыйкі сцягна.

«Абвінавачаны прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 155 КК (Прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання па неасцярожнасці). Яму прызначана пакаранне ў выглядзе папраўчых работ на тэрмін 1 год», — паведаміла прэс-сакратар Мінскага гарадскога суда Анастасія Шыльвян.

Таксама на карысць пенсіянера спагнана кампенсацыя матэрыяльнай шкоды на 3810 рублёў (вядома, што пацярпеламу рабілі платную аперацыю і ставілі пратэз). І яшчэ 2 тысячы рублёў — маральнай шкоды. Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Нагадаем, у лістападзе мінулага года 27-гадовы мужчына ў спешцы штурхнуў 82-гадовага чалавека на станцыі «Плошча Леніна». Пенсіянер атрымаў пералом шыйкі сцягна са зрушэннем адломкаў. Вінаваты потым растлумачыў, што нават не адчуў штуршка, а ўсё адбылося выпадкова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?